Беларуская Служба

Большасць немцаў хочуць аднаўлення абавязковай вайсковай службы

12.03.2024 14:23
Абавязковую вайсковую службу ў Нямеччыне адмянілі ў ліпені 2011 году.
Ілюстрацыйны здымакObraz Dariusz Sankowski z Pixabay/CC0

Большасць немцаў выступае за аднаўленне абавязковай вайсковай службы - вынікае з апытання, праведзенага Інстытутам Forsa па замове часопіса «Stern».

52 працэнты сярод удзельнікаў апытання, якое было праведзенае ў першых чыслах сакавіка, падтрымалі аднаўленне абавязковай вайсковай службы ў краіне. Супраць выказаліся 43 працэнты апытаных, а 5 працэнтаў не выказалі канкрэтнага меркавання на гэты конт.

Больш за ўсё прыхільнікаў увядзення прызыву было ва ўзросце ад 60 гадоў. Крытычна паставіліся да гэтай ідэі 59 працэнтаў рэспандэнтаў ва ўзросце 18-29 гадоў.

Агенцтва dpa нагадвае, што абавязковую вайсковую службу ў Нямеччыне прыпынілі ў ліпені 2011 году. Супраць яе аднаўлення, якое разглядае цяперашняе Міністэрства абароны на чале з Барысам Пісторыусам з-за росту пагрозы з боку Расіі, выступаюць нямецкія лібералы (FDP), сацыял-дэмакраты (SPD) і зялёныя.

У 2023 годзе колькасць салдат у Бундэсверы складала крыху больш за 181 тысячу чалавек.

PAP/юл